Важная інфармацыя аб электронных зваротах
З 2 студзеня 2023 г. падача электронных зваротаў у РУП "Белэнергасеткапраект" ажыццяўляецца з дапамогай дзяржаўнай адзінай (інтэграванай) рэспубліканскай інфармацыйнай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.
У Рэспубліцы створана адзіная (інтэграваная) рэспубліканская інфармацыйная сістэма - адзіны пункт падачы зваротаў, асобны партал. Зарэгістраваўшыся на ім, карыстальнік атрымае доступ да асабістага кабінета, з дапамогай якога зможа падаць электронны зварот у любы дзяржорган..
Спосабы рэгістрацыі ў сістэме (3 варыянты)
Па нумары тэлефона
Найбольш даступны спосаб - запоўніць неабходныя рэквізіты ў самой сістэме зваротаў. Каб выключыць увод выдуманых дадзеных, прадугледжана абавязковая прывязка ўліковага запісу да рэальнага нумара тэлефона.
ID-карта цi ЭЦП
Можна выкарыстоўваць ID-карту або дзеючыя сродкі электроннага лічбавага подпісу (ЭЛП). Калі ў чалавека ёсць такая карта ці ЭЛП, то ён можа паўнавартасна працаваць з імі ў сістэме зваротаў.
Паштовая сістэма
Выкарыстанне рэквізітаў, выдадзеных пры рэгістрацыі ў Нацыянальнай паштовай электроннай сістэме. Рэквізіты гэтага ўліковага запісу можна бясплатна атрымаць у любым аддзяленні паштовай сувязі пры прад'яўленні пашпарта.
RU
EN