Упершыню ў Беларусі на паветранай лініі 330 кВ прыменена сучаснае рашэнне - шматгранныя металічныя апоры.
Размова ідзе аб лініі ЦЭЦ-4 - Калядзічы. Яна была ўведзена ў эксплуатацыю яшчэ ў 1964 годзе з выкарыстаннем так званых "балярынак" - металічных апор на адцяжках. Яны, безумоўна, эстэтычныя, але займаюць вялікую плошчу зямельнага ўчастка, што ва ўмовах сучаснага Мінска ўжо не адпавядае патрабаванням мегаполіса, які расце.
Перавагі новых апор уражваюць:
✅ Высокая завадская гатовасць канструкцый забяспечыла рэкордную хуткасць мантажу - усталёўка кожнай апоры зараз займае лічаныя гадзіны замест дзён.
✅ Устаноўка на трубчастыя падмуркі дазволіла значна скараціць плошчу адводу зямель, што асабліва каштоўна ў гарадской мяжы..
Гэта сапраўдны крок наперад у развіцці энергасістэмы краіны! Ганарымся нашымі спецыялістамі і сучаснымі рашэннямі! 💡⚡️
RU
EN